Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Філосафы

Якуб Сулейманавіч Шынкевіч нарадзіўся 16 красавіка 1884 г. у мястэчку Ляхавічы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці) у сям’і татарскага землеўладальніка Сулеймана Шынкевіча і яго жонкі Фацімы. Меў брата Мустафу Шынкевіча, старшыню грамадства польскіх татар, і сястру Аміну.

Якуб Шынкевіч вучыўся ў розных пачатковых школах, затым у пятнаццацігадовым узросце быў залічаны ў трэці клас рэальнага вучылішча ў Мінску, дзе навучаўся ў 1899–1904 гг. У 1904–1910 г. вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. У 1912 г. паступіў на ўсходнезнаўчае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургаскага ўніверсітэта.

Уладзімір Паўлавіч Вялічка нарадзіўся 30 кастрычніка 1943 г. у в. Масявічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька вярнуўся з вайны, быў сталяром і цесляром, дапамагаў аднавяскоўцам пераадольваць пасляваеннае разбурэнне. У роднай вёсцы ў тыя часы існавала пачатковая школа, пасля заканчэння якой Валодзя працягваў вучобу ў Магілявецкай сярэдняй школе, якую закончыў у 1961 г.

Георгій Аляксандравіч Антанюк нарадзіўся 13 лістапада 1942 г. у в.Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям'і. Бацька, Аляксандр Барысавіч Антанюк (1911–2003), быў кавалём, маці, Надзея Данілаўна (у дзявоцтве Яфімук; 1924–1996), працавала паляводам. Дзяцінства Георгія прыпала на нямецка-фашысцкую акупацыю, пасляваенную нястачу. У 1949–1953 гг. Георгій вучыўся ў пачатковай школе ў в. Мацы, у 1953–1959 гг. — у сярэдняй школе ў в. Стрыгава.

Сямён Дзмітрыевіч Шаш нарадзіўся 27 жніўня 1937 г. у в. Свішчова Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзіцём у поўнай меры зведаў усе нягоды і нястачы ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі. Яго бацька, як адзін з першых савецкіх ваеннапалонных, загінуў у нямецкім палоне ў чэрвені 1941 г., пахаваны пад г. Острув-Мазовецка (Польшча) недалёка ад мяжы Беларусі. Жыццё запатрабавала ад Сямёна рана пачаць рабочыя ўніверсітэты, а вучобу пасля васьмі класаў давялося працягнуць у школе рабочай моладзі.

Васіль Васільевіч Бушчык нарадзіўся 26 лютага 1952 г. у в. Вяршок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць Васіль Бушчык пачаў у сямнаццаць гадоў: настаўнічаў у васьмігадовай школе, быў прызначаны дырэктарам Ляскоўскай пачатковай школы Баранавіцкага раёна.

Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч нарадзіўся 21 верасня 1925 г. у вёсцы Вуглы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. У 1940 г. паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, вярнуўся ў родную вёску, працаваў у сельскай гаспадарцы. Вёска была невялікая — 37 двароў (1941), акупанты знішчылі пабудовы, загубілі 5 жыхароў, 7 вывезлі ў Германію.

Васіль Аляксеевіч Сцепановіч нарадзіўся 16 чэрвеня 1945 г. у вёсцы Блудзень (цяпер Першамайская) Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Бацькі рана не стала (у 1946 г. загінуў ад рук бандытаў); маці, Марыя Пятроўна, адна выхоўвала трох дзяцей у цяжкія пасляваенныя гады. Васіль вельмі шмат чытаў, добра закончыў мясцовую сярэднюю школу.

Ігнацій Васільевіч Катовіч нарадзіўся 9 ліпеня 1845 г. у мястэчку Воўчын Брэст-Літоўскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в. Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Сярэдні з трох сыноў воўчынскага святара Васілія Ануфрыевіча Катовіча (1815–1855), быў названы, верагодна, у гонар дзядзькі свайго бацькі — праваслаўнага царкоўнага дзеяча, епіскапа Брэсцкага Ігнація Жалязоўскага (1802–1872).

 

Іпацій (свецкае імя Адам Львовіч) Пацей нарадзіўся 12 красавіка 1541 года ў сядзібе Ражанка Камянецкага павета Падляшскага ваяводства (цяпер у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці) у праваслаўнай шляхецкай сям’і.Бацька, Леў Пацей, служыў найвышэйшым пісарам караля Жыгімонта I Старога, а таксама займаў пасаду падскарбія (міністра фінансаў) Вялікага Княства Літоўскага. Маці, Ганна Лозчанка, па сведчанні сучаснікаў, была адукаванай жанчынай.

Імя Казіміра Лышчынскага пачэсна стаіць у адным шэрагу з імёнамі волатаў думкі – «вялікіх ерэтыкоў» Мігеля Сервета, Джардана Бруна, Лючыліа Ваніні.